Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

НАТА разглядае Беларусь як  ваенную цэль у выпадку расійскага нападу

13.10.2026 17:09
Цэлямі натаўскіх ракет вялікай далёкасці могуць стаць расійскія камандныя пункты і сістэмы супрацьпаветранай абароны ў Калінінградскай вобласці, каля Санкт-Пецярбурга і ў Беларусі.
Ілюстрацыйнае фотаREUTERS

Паўночаатлантычны альянс падрыхтаваў план стрымлівання расійскай агрэсіі, які прадугледжвае магчымыя ўдары па вайсковых аб’ектах у Беларусі і Расіі. Пра гэта паведамляе The Wall Street Journal, апісваючы новую стратэгію альянсу. Яна накіраваная на тое, каб спыніць напад на ўсходнім флангу НАТА на самым пачатку.

Паводле выдання, цэлямі натаўскіх ракет вялікай далёкасці могуць стаць расійскія камандныя пункты і сістэмы супрацьпаветранай абароны ў Калінінградскай вобласці, каля Санкт-Пецярбурга і ў Беларусі. План таксама прадугледжвае ўдары па падмацаваннях, якія Расія накіруе на фронт.

Вярхоўны галоўнакамандуючы сіламі НАТА ў Еўропе Алексус Грынкевіч падкрэсліў, што вайна не з’яўляецца непазбежнай. «Мы дамо рады», — заявіў ён, звяртаючыся да грамадзян краін альянсу.

Стратэгія прадугледжвае выкарыстанне беспілотнікаў і наземных робатаў для стрымлівання наступу і скарачэння страт сярод вайскоўцаў. Мэта — пераканаць Маскву, што напад на НАТА не прынясе поспеху.

svaboda.org/эж